ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Ляскоў Мікалай СямёнавічМастак рускай душы

Мастак рускай душы

За 35 гадоў літаратурнай дзейнасці Мікалай Сямёнавіч Ляскоў стварыў выдатныя творы, якія забяспечылі яму ганаровае месца сярод першакласных пісьменнікаў Расіі XIX стагоддзя. Па словах М. Горкага, “талент Ляскова сілаю і прыгажосцю сваёй нямногім саступае таленту любога з творцаў свяшчэннага пісання пра рускую зямлю, а шырынёю ахопу з’яў жыцця, глыбінёю разумення бытавых загадак яго, тонкім веданнем вялікарускай мовы ён нярэдка перавышае папярэднікаў і паплечнікаў сваіх”.

Экспазіцыя “Мастак рускай душы” прапаноўвае да ўвагі чытачоў апавяданні, аповесці, нарысы, зборнікі артыкулаў, манаграфіі, навуковыя выданні, літаратуру пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама выяўленчыя матэрыялы.

З прыжыццёвых выданняў пісьменніка дэманструюцца нарыс “Великосветский раскол” (1877), другі і трэці том рамана “Некуда” (1865), апублікаванага пад псеўданімам М. Сцябніцкі, “Мелочи архиерейской жизни” (1880).

У кнізе “Лесков и русская литература” (1988) вызначаюцца перадумовы вывучэння спадчыны пісьменніка, вырашаюцца праблемы тыпалагічных сувязей яго творчасці з традыцыямі рускай літаратуры XVIII–XIX стст., даследуюцца розныя аспекты функцыянавання яго твораў.

Дапаможнік “Лесков в школе” (2000) змяшчае гісторыка-літаратурныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі, якія дазваляюць знайсці эфектыўныя шляхі аналізу твораў М. С. Лескова і поўна раскрыць своеасаблівасць яго светапогляду і паэтыкі на ўроках літаратуры.

У кнізе французскага філолага Ж.-К. Маркадэ “Творчество М. С. Лескова. Романы и хроники” (2006) упершыню падрабязна разгледжаны жанры, якія займаюць важнае месца ў творчасці Ляскова. Аўтар выкарыстаў архіўныя матэрыялы і чарнавікі пісьменніка. У дадатках аналізуюцца некаторыя аспекты навелістычнай творчасці Ляскова, а таксама прыводзяцца ўнікальныя дакументы аб продках пісьменніка па матчынай лініі.

Прадстаўлены на выстаўцы і навуковыя выданні. Сярод іх – кніга В. У. Еўдакімавай “Мнемонические элементы поэтики Н. С. Лескова” (2001). Выданне прысвечана мастацкай і філасофскай заканамернасці творчасці пісьменніка.

А. Сажын у кнізе “Неизвестный Лесков» (2008) упершыню ўзнаўляе і каменціруе выяўленыя ў аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі мемуарныя запіскі Івана Іваныча (Ісаева), героя нарыса Ляскова “Обнищеванцы”.

             

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты