ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2011 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2011"Тэадор ДрайзерМастак сацыяльнага жыцця

Мастак сацыяльнага жыцця

Сусветная вядомасць Тэадора Драйзера – гэта, галоўным чынам, вядомасць раманіста, чые кнігі ад “Сястры Керы” да “Амерыканскай трагедыі” стаяць у адным шэрагу з творамі Рамена Ралана, Генрыха Мана і іншых буйнейшых майстроў крытычнага рэалізму. У літаратуры ХХ ст. Драйзер застаўся непераўзыдзеным мастаком сацыяльнага жыцця.

Юбілейная экспазіцыя змяшчае зборы твораў, выбраныя, асобныя творы пісьменніка на рускай і англійскай мовах, літаратуру пра яго жыццё і творчасць.

Творчая спадчына пісьменніка прадстаўлена Зборам твораў у 12-ці тамах (1986).

З прыжыццёвых выданняў экспануюцца “The Titan” (1925), “Sowjetrussland” (1929), “A Gallery of Women” (1930).

Сучасныя выданні твораў Драйзера прадстаўлены ў серыях “Мировая классика”, “Золотая классика”, “Книга на все времена”, “Золотой фонд мировой классики”.

Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны многія работы амерыканскіх, рускіх і іншых даследчыкаў. У іх сабраны вялікі фактычны матэрыял, змяшчаюцца цікавыя назіранні над творчай эвалюцыяй пісьменніка.

Кніга С. Батурына “Драйзер” (1975), выдадзеная ў серыі “Жизнь замечательных людей”, расказвае пра жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць Тэадора Драйзера. Выданне суправаджаецца фатаграфіямі пісьменніка, яго сваякоў і сяброў.

Цікавая кніга Я. Н. Засурскага “Теодор Драйзер: жизнь и творчество” (1977). У яе аснову пакладзены выданні “Теодор Драйзер – писатель и публицист" (1957) і “Теодор Драйзер” (1964) (кнігі ўключаны ў экспазіцыю). У дадзеным выданні выкарыстаны новыя матэрыялы пра пісьменніка. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца даследаванні аўтара калекцыі рукапісаў Тэадора Драйзера ва Універсітэце Пенсільваніі ў Філадэльфіі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты