ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2013 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2013" Альбер Камю

Альбер Камю

Выстаўка прысвечана 100-гадоваму юбілею выдатнага французскага пісьменніка і драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1957) “за велізарны ўклад у літаратуру, які высвеціў значэнне чалавечага сумлення”, Альбера Камю (1913–1960).

Экспазіцыя ўключае творы пісьменніка, літаратуру пра яго жыццё і творчасць і налічвае звыш 50 выданняў на англійскай, беларускай, рускай і французскай мовах.

Творчая спадчына Альбера Камю прадстаўлена выданнямі, якія выходзілі ў такіх аўтарытэтных серыях, як “Книга на все времена”, “Азбука-классика”, “Классическая и современная проза”, “Мировая классика”. У іх апублікаваны раман-прыпавесць “Чума” (1947), у якім прасочваецца сюжэтнае падабенства з трагічнымі падзеямі ў Францыі перыяду фашысцкай акупацыі, знакамітыя аповесці “Чужынец”, “Падзенне”, апавяданні “Няверная жонка”, “Маўчанне”, “Гасціннасць”, “Камень, які расце”, п’есы “Калігула”, “Праведнікі”, “Рэквіем па манашцы”, “Нячысцікі”, шматлікія эсэ і дзённікі.

Падрабязна аналізуецца творчае станаўленне французскага празаіка, драматурга і эсэіста ў крытычным нарысе літаратуразнаўца, доктара філасофскіх навук С.І. Велікоўскага “Грани «несчастного сознания». Театр, проза, философская эссеистика, эстетика Альбера Камю” і працы лінгвіста-перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара З.Л. Фокина “Альбер Камю. Философия. Жизнь”.

 

 

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты