ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2013 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2013" Ірвін Шоў

Ірвін Шоў

Выстаўка, прысвечаная 100-гадоваму юбілею амерыканскага пісьменніка, раманіста, навэліста, драматурга Ірвіна Шоу (сапраўднае імя Ірвін Гілберт Шамфораф) (1913–1984).

Раманы пісьменніка не толькі нязменна станавіліся бестселерамі, шматразова перавыдаваліся і экранізаваліся, але і ўвайшлі ў залаты фонд літаратуры ХХ стагоддзя. Ірвін Шоу стаў адным з нямногіх пісьменнікаў, здольных надаць высокай літаратуры падманліва простую форму займальнай белетрыстыкі.

Шоу пачаў пісаць сцэнарыі ў 1935-м ва ўзросце 21 года, у тым ліку і для радыёспектакляў, напрыклад “Дзік Трэйсі”. У 1936 г. упершыню быў пастаўлены спектакль “Пахавайце мёртвых у зямлі”, у якім гаворка ішла пра групу салдат, загінуўшых у баі. У 1940-х напісаў сцэнарыі да некалькіх фільмаў, сярод якіх – камедыя, прысвечаная тэме грамадзянскіх свабод, “Горад гаворыць”. У 1949 г. быў апублікаваны першы раман Шоу “Маладыя львы”, заснаваны на рэальным вопыце, атрыманым пісьменнікам за гады вайны.

Класікай амерыканскай літаратуры і лепшым творам Шоу лічыцца напісаны ў 1970 г. раман “Багацей, бядняк” – сямейная хроніка пасляваенных гадоў, якая паказвае амерыканскі нацыянальны характар і асобныя чалавечыя лёсы. Раман не раз экранізавалі кінематаграфісты розных краін.

Юбілейная выстаўка ўключае творы пісьменніка, матэрыялы пра яго жыццё і творчасць і налічвае больш за 50 выданняў. У экспазіцыю ўвайшлі Збор твораў Ірвіна Шоу ў васьмі тамах, двухтомнік “Полное собрание рассказов” (т. 1: 1940–1950, т. 2: 1957–1973). Асобнымі выданнямі прадстаўлены раманы “Богач, бедняк”, “Вечер в Византии”, “Ночной портье”, “Две недели в другом городе”, “Вершина холма”, “Допустимые потери”, “Люси Краун”.

Ірвін Шоу застанецца ў гісторыі амерыканскай літаратуры як аўтар кніг, адзначаных праўдзівым гуманізмам, прасякнутых шчырым болем і трывогай за чалавека. Пісьменнік стаў уладальнікам шэрагу прэстыжных прэмій і ўзнагарод, уключаючы дзве прэміі О. Генры і ўзнагароду Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты