ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2013 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2013" Леў Талстой

Леў Талстой

Юбілейная кніжная выстаўка прысвечана 185-годдзю з дня нараджэння Льва Мікалаевіча Талстога – вялікага рускага пісьменніка, які дасягнуў небывалай у гісторыі літаратуры XIX стагоддзя славы, пражыў доўгае жыццё. Гэта жыццё геніяльнага мастака і глыбокага мысліцеля. Каштоўнасць прац пісьменніка для ўсіх пакаленняў вызначаецца тым, што ў іх захаваўся дух няўрымслівага чалавека, які шукае, развіваецца.

Экспазіцыя “Вялікі геній слова” налічвае каля 70 выданняў, сярод якіх зборы твораў, зборнікі выбраных твораў, асобныя творы, публіцыстычныя артыкулы і нататкі, тэксты з дзённікаў пісьменніка, якія ён вёў з 1847 па 1910 год, кнігі прыпавесцей, казак і афарызмаў Талстога, яго працы з філасофскімі разважаннямі пра жыццё, смерць, рэлігію, абавязак, каханне, літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка.

На выстаўцы прадстаўлены прыжыццёвыя выданні яго твораў – “Плоды учения” (1896), “Что такое искусство?” (1898), “Мысли мудрых людей на каждый день” (1903), “Религия и нравственность” (1906), “Первый зборник рассказов для семьи и школы” (1908), “Христианство и патриотизм” (1906), “Мысли о Боге” (1906), “Слова любви и правды Божьей” (1908), “Письма Л.Н. Толстого. 1848–1910” (1910) і інш.

У экспазіцыю ўключаны кнігі “Детство. Отрочество” (2001), “Юность. После бала” (2001); выданні двух раманаў, якія зрабілі бессмяротным імя пісьменніка, – “Война и мир” (2011) і “Анна Каренина” (2013); творы, якія адзначылі найважнейшы пералом у светапоглядзе Льва Мікалаевіча, – “Смерть Ивана Ильича”, “Отец Сергий”, “После бала”; артыкулы і трактаты, у якіх Л. Талстой апісвае сацыяльную няроўнасць слаёў насельніцтва, рэзка выказваецца і крытыкуе дзяржаўныя інстытуты.

Значную цікавасць прадстаўляюць выданні, што расказваюць пра творчасць, светапогляд і жыццё пісьменніка. У манаграфіі Э.Г. Бабаева “Лев Толстой и русская журналистика его эпохи” (1993) разглядаюцца водгукі на раманы “Война и мир”, “Анна Каренина” і “Воскресение” ў газетнай і часопіснай літаратурнай крытыцы 1860–1900-х гадоў. Упершыню прадстаўлены як дзеючыя асобы гістарычнай палемікі пра значэнне творчасці Талстога вядомыя рускія публіцысты М.Н. Каткоў, А.С. Суворын, В.В. Розанаў, Д.І. Ілавайскі і інш.

Кніга “Неизвестный Толстой. В архивах России и США” (1994) пад рэдакцыяй І.П. Барысавай змяшчае рукапісы, дакументы – пераважна з фондаў Дзяржаўнага музея Л.М. Талстога ў Маскве, якія не публікаваліся раней. Прадстаўленыя ў выданні фатаграфіі малавядомыя або зусім невядомыя. У рабоце над зборнікам узялі ўдзел рускія і замежныя даследчыкі. У кнізе Я. Лаўрына “Лев Толстой, сам свидетельствующий о себе и о своей жизни” (1998) даецца біяграфія пісьменніка з пункта гледжання сучаснага Захаду, дадаюцца фотадакументы і ілюстрацыі, у тым ліку знакамітая кніга І. Буніна “Освобождение Толстого”.

Выстаўка прызначана шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе дэманстравацца з 4 ліпеня па 31 снежня 2013 г.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты