ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2014 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2014" Уільям Шэкспір

Уільям Шэкспір

З 22 студзеня па 31 снежня 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка "Кароль паэтаў", прымеркаваная да 450-годдзя з дня наоаджэння англійскага драматурга і паэта Уільяма Шэкспіра (1564–1616).

Творчасць англійскага драматурга і паэта Уільяма Шэкспіра (1564–1616) увайшла ў залатую скарбонку сусветнай культуры.

Юбілейная экспазіцыя налічвае звыш 200 выданняў, сярод якіх збор твораў, зборнікі выбраных твораў, асобныя тамы шэкспіраўскіх камедый і трагедый, біяграфічныя і літаратуразнаўчыя даследаванні, займальныя раманы пра жыццё Шэкспіра, кнігі-здагадкі, гіпотэзы, сенсацыі. Экспазіцыя ўпрыгожана ілюстрацыямі да шэкспіраўскіх твораў, партрэтамі паэта і герояў яго п’ес.

У раздзел “Найвялікшая спадчына” ўвайшлі выданні твораў Шэкспіра на мове арыгінала і рускамоўныя выданні сярэдзіны – канца ХIХ стагоддзя, а таксама зборы твораў, зборнікі выбраных твораў.

Знакамітыя шэкспіраўскія трагедыі, камедыі, гістарычныя п’есы прадстаўлены ў серыях “Бібліятэка замежнай класікі”, “Залатая класіка”, “Сусветная класіка”. Асобнай увагі заслугоўвае кніга “Уильям Шекспир. Избранное в лучших переводах знаменитых русских поэтов” з перакладамі Б. Пастарнака, Э. Лінецкай, Т. Шчэпкінай-Купернік і цудоўнай графікай Дж. Джылберта – лепшага ілюстратара твораў Шэкспіра.

Уплыў постаці Шэкспіра на гісторыю сусветнага тэатра, у тым ліку беларускага тэатральнага мастацтва, даследуецца ў кнігах, сабраных у раздзеле “Шэкспір на сцэне і экране”. Частка выданняў расказвае пра знакамітых акцёраў, якія сыгралі вялікія шэкспіраўскія ролі.

Як і стагоддзі назад, сустрэча з тварэннямі абяцае радасць тым, хто ўпершыню адкрывае для сябе Шэкспіра, і тым, хто даўно ведае і любіць яго багатыя і невычэрпныя, як само жыццё, творы. Пакуль людзі кахаюць і ненавідзяць, радуюцца і пакутуюць, творчасць геніяльнага драматурга будзе сучасная і запатрабаваная.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты