Родапачынальнік навукова-фантастычнай літаратуры XX стагоддзя і найбуйнейшы майстар крытычнага рэалізму Герберт Уэлс (1866–1946) за сваё творчае жыццё напісаў каля 40 раманаў і шматлікія тамы апавяданняў, некалькі дзясяткаў сачыненняў па філасофскай, сацыялагічнай і гістарычнай праблематыцы з палітычнымі і сацыяльнымі прагнозамі, некалькі кніг для дзяцей і аўтабіяграфію.
Юбілейная кніжная выстаўка налічвае каля 100 выданняў, сярод якіх творы пісьменніка, літаратура пра яго жыццё і творчасць.
У экспазіцыі прадстаўлена некалькі прыжыццёвых выданняў аўтара – кнігі “Борьба миров” (Пецярбург, 1901), “Современная утопия” (Пецярбург, 1906) і “In the Days of the Comet” (Лейпцыг, 1906).
Таксама на выстаўцы прадстаўлены Збор твораў у 15-ці тамах (1964) і сучасныя выданні раманаў знакамітага англійскага пісьменніка-фантаста.
Цікавая кніга Максіма Чартанава “Герберт Уэллс”, якая выйшла ў серыі “Жизнь замечательных людей”. Гэта першая рускамоўная біяграфія Уэлса, заснаваная на шырокім коле крыніц і дапоўненая вялікай колькасцю ілюстрацый.
Кніга Аляксандры Якаўлевай “Новые миры Герберта Уэллса” прысвечаная даследаванню найменш вывучанай часткі творчай спадчыны – палітычным ідэям, заявам і перасцеражэнням пісьменніка.
Выстаўка адрасавана ўсім чытачам, якія цікавяцца жыццём і творчасцю брытанскага пісьменніка і публіцыста Герберта Уэлса.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.
![]() |
![]() |
![]() |