З мэтай рэалізацыі буйнамаштабных выставачных праектаў на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створаны шматфункцыянальны выставачны комплекс (1-шы паверх, пам. 104). Агульная плошча комплексу складае 1 359 кв. м.
Дадзеная выставачная пляцоўка ўяўляе сабой двух’ярусную выставачную залу, арыгінальнае архітэктурна-дызайнерскае рашэнне якой дазваляе ствараць унікальныя экспазіцыйныя праекты.
Пры іх арганізацыі супрацоўнікі аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці арыентуюцца на профільную дзейнасць бібліятэкі і рэалізуюць выставачныя праекты, накіраваныя не толькі на баўленне часу, але і на эстэтычнае і інтэлектуальнае развіццё наведвальнікаў розных узроставых катэгорый.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі гатова да супрацоўніцтва па рэалізацыі на базе выставачнага комплексу буйнамаштабных выставачных праектаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 23.
Выставачныя праекты
|
---|
2024 |
“Час. Спадчына. Памяць”: экспазіцыя музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнага профілю |
“Назаўжды разам”: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР і да Дня народнага адзінства (17 верасня) |
“Памяці вечны агонь”: да Дня Перамогі (9 мая) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
“Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”: выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі |
“Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў”: да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства і 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |
“Мова ваеннай ілюстрацыі”: экспазіцыя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у межах штогадовага выставачнага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” |
2023 |
“Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма”: беларуска-расійскі выставачны праект да Года міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь і Года педагога і настаўніка ў Расійскай Федэрацыі |
“Фантастычная вандроўка”: экспазіцыя ў межах штогадовага выставачнага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” |
“Фарфоравае асарці”: вырабы фарфору ХХ стагоддзя заводаў Беларусі, Расіі, розных краін Еўропы |
2022 |
“БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”: выстава да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі |
“Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”: выстава да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Года гістарычнай памяці |
“Жывыя крыніцы”: выстава работ майстроў народнай творчасці ў рамках Года гістарычнай памяці |
“FASHION-ілюстрацыя”: экспазіцыя ў межах штогадовага выставачнага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” |
2021 |
“Сімвалы жыцця”: выстава прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага касцюма, традыцыйных музычных інструментаў у рамках Года народнага адзінства |
“Бляск убораў і таямніцы флірту”: бальны гардэроб канца XIX – пачатку XX ст. з унікальнай прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага |
"ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання": рэспубліканская выстава кніжнай графікі Беларусі |
2020 |
“Княства вобразаў і слоў”: да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча |
“Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”: да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
"Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне": да 75-годдзя Вялікай Перамогі |
"Вялікая Перамога": да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў |
"Прастора эстонскай кнігі": у межах ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстава-кірмашу |
2019 |
“Кнігі Беларусі. Год 2019”: выстаўка кніг, выдадзеных у 2019 годзе |
“Лялечныя гісторыі”: выстава лялек |
2018 |
“Fantasy Land”: арт-аб'екты, якія свецяцца ў цемры, з аўтарскага праекту "ХIII цуд свету” мастака Аляксандра Вышкі |
Інтэрактыўны праект “Сусвет інтэрнэту” |
“Галаграфія-2018. Мінск”: выстава мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс” |
2017 |
"Францыск Скарына і яго эпоха”: міжнародны выставачны праект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання |
“Казачнае падарожжа”: інтэрактыўная выстава васковых фігур “ |