Пярвічная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі была створана 24 лістапада 2009 года.
Па стану на 1 снежня 2017 года колькасць членаў пярвічнай арганізацыі складае 206 чалавек.
Дзейнасць пярвічнай арганізацыі накіравана на збор сродкаў для аказання дапамогі найбольш слабым слаям насельніцтва Першамайскага раёна горада Мінска – адзінокім пажылым людзям, якія страцілі здольнасць да самастойнага абслугоўвання; шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям; людзям з абмежаванымі магчымасцямі; людзям, якія панеслі страты пры надзвычайных і крызісных сітуацыях.
Штогод Нацыянальная бібліятэка Беларусі з прадстаўнікамі БТЧК для дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праводзіць дабрачынную акцыю “Прывітанне, школа!”, прымеркаваную да пачатку навучальнага года. У межах акцыі для дзяцей арганізавана экскурсія з пад’ёмам на панарамную пляцоўку, валанцёры праводзяць гульнявую праграму, дзе кожнае дзіця атрымлівае персанальны падарунак.
Пярвічная арганізацыя БТЧК Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама на падставе Устава БТЧК.
Старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Федаровіч Аляксандр Міхайлавіч
Тэл.: (8 017) 293 26 92 (унутр. 76 92)