ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіГрамадскія аб'яднанніПярвічная арганізацыя ГА "БРСМ"

Пярвічная арганізацыя ГА "БРСМ"

Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання "БРСМ" (ПА ГА "БРСМ") дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" была створана 19 кастрычніка 2007 г.

Па стане на 01.01.2025 года ў склад арганізацыі ўваходзіць 8 работнікаў бібліятэкі.

Мэта работы ПА ГА "БРСМ":

  • стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Напрамкі работы:

  • аб’яднанне патрыятычна настроенай моладзі ў ГА "БРСМ";
  • дапамога моладзі ў арганізацыі вольнага часу шляхам правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на фізічнае, духоўнае, маральнае развіццё маладых людзей.

Задачы:

  • садзейнічанне ў распрацоўцы юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі;
  • падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі;
  • удзел у распрацоўцы маладзёжных праграм;
  • выхаванне ў членаў ГА "БРСМ" патрыятызму як важнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

У сваёй дзейнасці пярвічная арганізацыя ГА "БРСМ" дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб’яднаннях", Статутам грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Сакратар: Лыцыгевіч Ганна Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 25 24 (унутр. 75 24)
Пам. 314

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты