ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваЭлектронныя выданні

Электронныя выданні

  1. Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006–2010) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; рэдактары: Т.А. Ероха [і інш.] ; праграмаванне А.А. Грышэля. – Электронныя тэкставыя даныя і праграмма (10,1 Мб). – Мінск : НББ, 2012. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM)
  2. Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011–2015) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: А.Ю. Маслоўская, С.У. Ліпень ; рэдактары: А.М. Галіноўская [і інш.]. – Электронныя тэкставыя даныя і праграма (37 Мб). – Мінск : НББ, 2016. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM)
  3. Социологические исследования в библиотеке: подготовка, организация, проведение [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси ; составители: О.В. Бондарчук, А.С. Дубина, К.О. Франкевич ; редакторы: М.Г. Пшибытко [и др.]. – Электронные текстовые данные и программа (15,0 Мбайт). – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2018. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM)
    Асноўная мэта выдання – метадычная дапамога ў падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні сацыялагічных даследаванняў. Апісваюцца этапы правядзення даследавання, асвятляюцца самыя папулярныя даследчыя метады, раскрываюцца асноўныя аспекты аналізу атрыманай інфармацыі і падрыхтоўкі выніковых дакументаў па выніках даследавання.
  4. Бібліятэка. Дзеці. Кніга [Электронны рэсурс] / Нац. б-ка Беларусі; cклад.: Н.М. Касілава, В.А. Рыхлова; рэд. В.А. Сабалеўская; камп’ютарная вёрстка і дызайн: Дз.А. Самуйлік, А.П. Бялятка, А.С. Кошалеў. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. – 1 электрон. апт. дыск (CD–ROM ).
    На CD–ROM прадстаўлены выданні методыка-бібліяграфічных матэрыялаў НДА бібліятэказнаўства, выдадзеныя ў апошнія гады і адрасаваныя бібліятэкарам, якія працуюць з дзецьмі, у т.л. аналітычныя агляды дзейнасці дзіцячых бібліятэк рэспублікі.
  5. Публічныя бібліятэкі ў кантэксце часу [Электронны рэсурс] / Нац. б-ка Беларусі; склад. Н.М. Касілава; рэд.: Л.Г. Кірухіна, В.А. Сабалеўская; камп’ютарная вёрстка і дызайн: Дз.А. Самуйлік, А.С. Кошалеў. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. – 1 электрон. апт. дыск (CD–ROM ).
    На CD–ROM прадстаўлены метадычныя і аналітычныя матэрыялы па актуальных кірунках дзейнасці публічных бібліятэк. Прапанаваныя публікацыі змяшчаюць тэарэтыка-метадалагічныя і практычныя распрацоўкі ў дапамогу бібліятэчным работнікам, а таксама даюць магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавым айчынным вопытам.
  6. Нарматыўна-прававое забеспяченне дзейнасці бібліятэк [Электронны рэсурс] / Нац. б-ка Беларусі; cклад. В.А. Сабалеўская; рэд. Л.Г. Кірухіна; камп’ютарная вёрстка і дызайн: Дз. Самуйлік, К.І. Дзеева, А.С. Кошалеў. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. – 1 электрон. апт. дыск (CD–ROM ).
    CD–ROM уключае поўныя тэксты дзеючых нарматыўных прававых актаў па бібліятэчнай справе і сумежных галінах, якія рэгламентуюць работу бібліятэк рэспублікі: законы, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў, Міністэрства культуры, іншых ведамстваў рэспублікі, палажэнні, інструкцыі, тыпавыя дакументы.
  7. Социологические исследования в библиотеке: теоретический и практический аспект [Электронный ресурс] / Нац. б-ка Беларуси; сост. М.Г. Алейник; ред. О.А. Соболевская; компьютерная верстка и дизайн: М.И. Александрова, С.В. Липень. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (26,5 Мб). – Минск: Нац. б-ка Беларуси, 2006. – 1 электрон. опт. диск (CD–ROM).
    У выданні даюцца рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні сацыялагічнага даследавання ў бібліятэцы, разглядаюцца асноўныя этапы, аналізуюцца метады і працэдура прыкладнага сацыялагічнага даследавання. У якасці прыкладу афармлння вынікаў сацыялагічнага даследавання ўключаны справаздачы аб навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 2000 па 2003 гг.
  8. Строительство нового здания Национальной библиотеки Беларуси в документах [Электронный ресурс] / Нац. б-ка Беларуси; сост.: А.А. Капырина, Д.А. Головчиц; программирование: Н.Г. Костюкевич, А.Н. Жерносек. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (157 Мб). – Минск: Нац. б-ка Беларуси, 2007. – 1 электрон. опт. диск (CD–ROM).
    У электроннае выданне ўключаны нарматыўныя прававыя распараджальныя і службовыя дакументы, якія ахопліваюць этапы праектавання, будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне змяшчае больш за 100 дакументаў і адлюстроўвае асноўныя рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада, выканаўчых органаў, міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый па пытаннях будаўніцтва бібліятэкі.
  9. Библиотеки агрогородков как объект «Государственной программы возрождения и развития села на 2005–2010 гг.» [Электронный ресурс] / Нац. б-ка Беларуси; склад. А.Ю. Масловская; ред. Л.Г. Кирюхина [и др.]; программирование А.А. Гришель. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (64 Мб). – Минск: Нац. б-ка Беларуси, 2008. – 1 электрон. опт. диск (CD–ROM).
    У выданні разглядаюцца асноўныя аспекты дзейнасці бібліятэк: камплектаванне і арганізацыя фондаў, інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне, работа з кадрамі, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэннне і інш. Найбольшую каштоўнасць прадстаўляюць вынікі навукова-даследчай работы «Інфармацыйныя запатрабаванні насельніцтва аграгарадкоў », праведзенай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2006–2007 гг., якая дазволіла выявіць прыярытэты, а таксама спрагназаваць асноўныя кірункі развіцця бібліятэк аграгарадкоў. Яны леглі ў аснову распрацоўкі мадэлі бібліятэкі аграгарадка, а таксама пераліку тэм для павышэння кваліфікацыі работнікаў бібліятэк аграгарадкоў, прадстаўленых у выданні.
    Практычную значнасць выданню надае таксама анатаваны тэматычны паказальнік сцэнарыяў масавых мерапрыемстваў, які змяшчае, акрамя іншага, спасылкі на агульнадаступныя інтэрнэт-рэсурсы.
    Выданне прызначана ў першую чаргу для бібліятэчных, навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама для шырокага кола чытачоў.
  10. Публічныя бібліятэкі на пачатку XXI ст. [Электронны рэсурс]: [зборнік артыкулаў] / Нац. б-ка Беларусі; склад. В.А. Рынкевіч;рэд. М.Г. Алейнік, А.Я. Іванова. – Электрон. тэкставыя дан. і прагр. (64 Мб). – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2008. – 1 электрон. апт. дыск (CD–ROM).
    У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйнага рэсурсу бібліятэк, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне, стан аўтаматызацыі бібліятэк, навукова-метадычная работа, работа з бібліятэчнымі кадрамі.
    Аналіз зроблены на аснове вынікаў маніторынгу дзейнасці абласных універсальных бібліятэк, цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, дзіцячых бібліятэк на працягу першага пяцігаловага перыяду новага стагоддзя. У CD-ROM уключаны таксама публікацыі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якіх аналізуюцца розныя аспекты дзейнасці публічных бібліятэк.
  11. Нормативно-правовое обеспечение деятельности библиотек [Электронный ресурс] / Нац. б-ка Беларуси; Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск: Нац. б-ка Беларуси, 2009. – 1 электрон. опт. диск (CD–ROM).
    У выданні прадстаўлены найбольш важныя для бібліятэчнай галіны прававыя дакументы па стане на 01.01.2009 г. Сярод іх – законы, пастановы, палажэнні і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць бібліятэк рэспублікі па асноўных яе напрамках: фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў; арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага абслугоўвання; інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці; навуковай рабоце; гаспадарчай і фінансава-эканамічнай дзейнасці.
    Паўнатэкставую частку выдання дапаўняе пералік тэхнічных нарматыўна-прававых актаў (стандартаў) па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе.
    Матэрыял адрасаваны спецыялістам бібліятэк усіх міністэрстваў і ведамстваў і тым, хто цікавіцца заканадаўчым забеспячэннем дзейнасці бібліятэк.
Бібліятэкарам