ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваСектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк

Сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк

Работа сектара нацэлена на глыбокае і ўсебаковае вывучэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі, раскрыццёновых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам, кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў і прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў, ажыццяўленне маніторынга дзейнасці бібліятэк Міністэрства культурыі ўкараненне ў іх практыку распрацаваных нарматыўна-прававых дакументаў.
Сектарам ажыццяўляецца аналіз работы абласных, публічных і дзіцячых бібліятэк рэспублікі; аналізуецца і прагназуецца стан абслугоўвання чытачоў; выяўляюцца і вывучаюцца навацыі, што спрыяюць удасканаленню бібліятэчнай працы; распрацоўваюцца рэспубліканскія бібліятэчныя мэтавыя праграмы і праекты, ініцыіруюцца і арганізуюцца конкурсы сярод бібліятэк і бібліятэчных супрацоўнікаў (у свой час праводзіўся рэспубліканскі конкурс навуковых работ па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі і кнігазнаўстве, а таксама рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва. Сёння сектар з’яўляецца суарганізатарам трох рэспубліканскіх конкурсаў: “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”).

Бібліятэкарам