Адказны за выпуск Гарбачова Л.В. Напярэдадні святкавання 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання прапануем чытачам наведаць непаўторную Вільню, горад, які знаходзіўся на скрыжаванні шляхоў, гістарычных падзей і лёсаў многіх народаў і розных рэлігій. Горад, дзе выйшлі першыя беларускія кнігі, надрукаваныя тут у пачатку XVI ст. Францыскам Скарынам, асветнікам са славутага Полацка. Выдаецца штогод 6 разоў. Вільня часоў Францыска Скарыны паўстае ў шматлікіх выявах: ад старажытных гравюр, планаў і карт, жывапісных і графічных твораў знакамітых і малавядомых мастакоў, асобных артэфактаў, якія характарызуюць эпоху, да сучасных фотаздымкаў, зробленых з любоўю да гістарычнай спадчыны Вільнюса – сталіцы Літоўскай Рэспублікі. Iлюстрацыйная частка кнiгi дапоўнена фрагментамi лiтаратурных твораў пра Вiльню XVI ст. вядомых аўтараў XIX – пачатку XX ст. В. Дружчыца, В. Гайжуцiса, Ю. Крашэўскага, Ф. Дабранскага. Тэксты прадстаўлены на мове арыгiналаў. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |