Беларускі каляндар, 2006 год
Складальнікі – В.Я. Асаёнак, В.А. Галаўко, В.У. Ліхімовіч, А.М. Маліноўская, Т.Я. Мамедава.
На дыску змешчана графічная, тэкставая і бібліяграфічная інфармацыя да найбольш значных і забяспечаных публікацыямі юбілейных дат. На некаторыя даты прыведзены гіперспасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.
Для зручнасці карыстання матэрыял календара структурыраваны наступным чынам:
- "Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты Рэспублікі Беларусь";
- "У 2006 годзе спаўняецца" (прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц);
- "Месяцы";
- "Персаналіі" (прадстаўлены па прыналежнасці да пэўнай галіны дзейнасці);
- "Аб’екты" (звесткі пра творчыя калектывы, культурныя, навуковыя і навучальныя ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы, збудаванні, помнікі гісторыі, культуры, прыроды, перыядычныя выданні);
- "Падзеі";
- "Рэгіёны" (інфармацыя размеркавана па абласцях; у кожнай падрубрыцы змешчаны юбілейныя даты ўраджэнцаў азначанай вобласці; асоб, жыццё ці дзейнасць якіх былі звязаны з дадзенай тэрыторыяй; устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вобласці; падзей, што адбываліся тут, і г.д.)
- "Дадатак" (тэкставая і бібліяграфічная інфармацыя ў алфавітным парадку)
Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Беларусь у асобах і падзеях".
Матэрыял на CD-ROM прадстаўлены ў pdf-фармаце. Для яго прагляду патрэбна праграма Adobe Acrobat Reader, якую пры неабходнасці можна інсталяваць з прапанаванага кампакт-дыска.
Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.