Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В.
У календары змешчана інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія адзначаліся ў нашай краіне ў 2008 годзе.
2008 год адметны такімі юбілейнымі датамі, як 200-годдзе паэта, драматурга В.І. Дуніна-Марцінкевіча, 125-годдзе пісьменніка Я. Маўра, 100-годдзе скульптара З.І. Азгура, 100-годдзе бібліёграфа Н.Б. Ватацы, 70-годдзе кампазітара І.М. Лучанка і інш.
Даведачная інфармацыя да некаторых дат дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.
Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных "Беларусь у асобах і падзеях" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадстаўлены ў pdf-фармаце.
Аб’ём – 36,6 Мб. Тыраж – 100 экз.
Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.