Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В.
На кампакт-дыску змешчана інфармацыя пра найбольш значныя знамянальныя і памятныя даты, якія адзначаюцца ў нашай краіне ў 2009 годзе.
Выданне прызначана ў дапамогу бібліятэкарам, работнікам музеяў і сродкаў масавай інфармацыі, выкладчыкам, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мінулым Беларусі і яе сучасным станам.
Даведачная інфармацыя да некаторых дат дапоўнена ілюстрацыйнымі матэрыяламі, гіперсылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.
Каляндар падрыхтаваны на аснове базы даных "Беларусь у асобах і падзеях" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пададзены ў pdf-фармаце.
Аб’ём – 15 Мб. Тыраж – 100 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.