Библиотеки агрогородков как объект “Государственной программы возрождения и
развития села на 2005–2010 гг.”
Адказны за выпуск – Алейнік М.Г.
Выданне ўключае матэрыялы па актуальных пытаннях сучаснага стану і перспектывах развіцця бібліятэк аграгарадкоў Рэспублікі Беларусь. Разглядаюцца асноўныя аспекты дзейнасці бібліятэк: камплектаванне і арганізацыя фондаў, інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне, работа з кадрамі, матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне і інш. Найбольшую каштоўнасць выданню надаюць вынікі навукова-даследчай работы "Інфармацыйныя запатрабаванні насельніцтва аграгарадкоў", якія дазваляюць выявіць прыярытэты і спрагназаваць асноўныя напрамкі развіцця бібліятэк аграгарадкоў. Яны леглі ў аснову распрацоўкі мадэлі бібліятэкі аграгарадка, а таксама спіса тэм для павышэння кваліфікацыі работнікаў бібліятэк аграгарадкоў.
Практычную значнасць выданню надае таксама анатаваны тэматычны паказальнік сцэнарыяў масавых мерапрыемстваў, які змяшчае, акрамя іншага, спасылкі на агульнадаступныя інтэрнэт-рэсурсы.
Выданне прызначана ў першую чаргу для бібліятэчных, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, а таксама для шырокага кола чытачоў.
Аб’ём – 5 Мб. Тыраж – 60 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.