Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В.
У электронным выданні пададзены звесткі пра інфармацыйную прадукцыю на 2007 г.: базы даных уласнай генерацыі, выдавецкую прадукцыю, якая змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах – рэсурсах навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.
Выданне разлічана на навукоўцаў, спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, іншых сфер грамадскай дзейнасці, якія звязаны са стварэннем і выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў.
Інфармацыя прадстаўлена ў pdf-фармаце.
Аб’ём – 42 Мб. Тыраж – 50 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.