Складальнік – Рошчына Т.І.
Адказны за выпуск – Кірэева Г.У.
На CD-ROM прадстаўлены матэрыялы сумеснага навуковага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі “Слуцкае Евангелле (XVI ст.) як помнік моўнай спадчыны беларускага народа”, які быў выкананы па гранце Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Дыск змяшчае алічбаваны і транслітэраваны тэкст рукапіснага Слуцкага Евангелля 1581 г., уласнаручнага твора слуцкага князя Юрыя Алелькавіча, кадыкалагічнае і лінгвістычнае апісанні, слоўнік, бібліяграфічны спіс.
Аб’ём – 665 Мб. Тыраж – 1250 экз.
Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.