Дадатак 1 да друкаванага выдання "Национальная библиотека Беларуси: новое здание – новая концепция развития: к 85-летию основания".
Складальнікі – А.А. Капырына, Д.А. Галоўчыц.
У электроннае выданне ўключаны нарматыўныя, прававыя, распарадчыя і службовыя дакументы, што ахопліваюць этапы праектавання, будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне змяшчае звыш 100 дакументаў і адлюстроўвае асноўныя рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада, выканаўчых органаў, арганізацый па пытаннях стварэння новага будынка бібліятэкі.
Прадаецца ў камплекце з друкаваным выданнем і Дадаткам 2.
Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.