Адказны за выпуск – Кірэева Г.У. Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах – аднаго з найбуйнейшых прыватных збораў Беларусі XVIII–XIX стст. Прадстаўлены паўнатэкставыя электронныя копіі апісанняў і найбольш каштоўных выданняў, якія захаваліся. Дыск ствараецца пры падтрымцы ЮНЕСКА ў рамках міжнароднага праекта “Бібліятэка Храптовічаў” і з’яўляецца першым у серыі бібліяграфічнай рэканструкцыі калекцыі. Аб’ём – 1 Гб. Тыраж – 100 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |