|
Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В.
Электроннае выданне прысвечана 65-годдзю Вялікай Перамогі. У ім знайшлі адлюстраванне падзеі Вялікай Айчыннай вайны, барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на фронце, у тыле і на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Кампакт-дыск уключае бібліяграфічную інфармацыю аб 12 169 дакументах, выдадзеных у 1941–2009 гг. на рускай, беларускай і замежных мовах. Падпольны і партызанскі друк прадстаўлены электроннымі копіямі 50 назваў газет, 98 лістовак, 2 назваў рукапісных матэрыялаў, 2 назваў насценгазет. Змешчаны электронныя копіі 27 плакатаў і 17 гуказапісаў песень ваеннай тэматыкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выданне разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў і ўсіх, хто цікавіцца падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Аб’ём – 1,6 Гб.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.
|