Інфармацыйныя выданні бібліятэкі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.
Спіс інфармацыйных выданняў, якія можна набыць у кіёску
Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Парадак афармлення падпіскі
Для атрымання інфармацыйных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі неабходна запоўніць падпісныя дакументы: два экзэмпляры ДАГАВОРА на выраб друкаваных і электронных выданняў (выданні дастаўляюцца праз паштовую сувязь РУП "Белпошта").
Для афармлення дагавора трэба ўказаць наступныя звесткі: назву арганізацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе падпісваць дагавор; банкаўскія рэквізіты арганізацыі, крыніцу фінансавання арганізацыі. Таксама ўкажыце, калі ласка, тэлефон для сувязі і адрас, па якім трэба адаслаць гатовую прадукцыю.
Калі падпіску аплачвае аддзел культуры выканкама, то дагавор павінен быць заключаны паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і аддзелам культуры выканкама.
Аформленыя дакументы высылайце на адрас:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
выдавецкі аддзел,
прасп. Незалежнасці, 116,
220114, г. Мінск.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 22, 293 28 13.
Факс: (8 017) 368 97 06.
E-mail: edit@nlb.by