ДНУ "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы
Нацыяальнай акадэміі навук Беларусі" праводзіць
Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю
"Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага
культурна-гістарычнага працэсу ХІ–ХІХ стагоддзяў:
вытокі, традыцыі, уплывы"
Канферэнцыя адбудзецца 24–25 мая 2010 года
Праблемнае поле канферэнцыі:
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 мая 2010 года.
У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, адрас.
Тэкст падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.
Памер даклада – да 9000 друкаваных знакаў без прабелаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, горад, краіна. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў адпаведнасці з дзяржстандартам (па патрабаваннях ВАК).
Праезд, пражыванне і харчаванне ў Мінску за кошт удзельнікаў.
Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, п. 1010. ІМЛІ, аргкамітэт канферэнцыі; ці электроннай поштай: llb55@mail.ru з паметай "канферэнцыя".
Тэл.: 8-017-284-15-31.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.