15 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Конкурс праводзіцца штогод сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай актывізацыі іх асветніцкай дзейнасці, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.
На разгляд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены 17 прац ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэк, падведамасных Беларускаму экзархату.
Працы прадстаўляліся ў чатырох намінацыях:
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў рамках VII Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 25–28 лістапада 2021 г.
Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія прадставілі свае працы, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.