4 лістапада 2022 г. Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі VII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Конкурс праводзіцца штогод сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай актывізацыі іх асветніцкай дзейнасці, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.
На разгляд рэспубліканскага журы, у склад якога ўваходзілі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі, былі прадстаўлены 29 прац ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і бібліятэк Беларускай праваслаўнай царквы.
Працы прадстаўляліся ў чатырох намінацыях:
На рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскім журы былі адзначаны 20 прац.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў рамках Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 25 лістапада 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія прадставілі свае працы, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.