19 лістапада 2024 г. Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі X Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Конкурс праводзіцца штогод сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай садзейнічання фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы і выхавання патрыятызму, грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа і іх гістарычным падмурку – праваслаўі.
На разгляд рэспубліканскага журы было прадстаўлена 59 работ ад бібліятэк Беларускай праваслаўнай царквы, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і бібліятэк Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Адпаведна ўмовам правядзення конкурсу матэрыялы разглядаліся ў чатырох намінацыях:
На рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскім журы былі намінаваны і вылучаны на ўзнагароджанне і заахвочванне 50 бібліятэк, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія прадставілі свае працы, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.