Глава 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Парадак абслугоўвання карыстальнікаў у інтэрнэт-цэнтры (далей – Парадак) распрацаваны ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Правіламі карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Інтэрнэту ў чытальных залах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Правіламі капіравання інфармацыі, Парадкам абслугоўвання дакументамі на электронных носьбітах і вызначае ўмовы абслугоўвання карыстальнікаў у інтэрнэт-цэнтры.
2. Інтэрнэт-цэнтр забяспечвае доступ да інтэрнэт-рэсурсаў ўсіх катэгорый карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) з мэтай задавальнення іх дадатковых інфармацыйных патрэбнасцей.
3. Абслугоўванне ажыццяўляецца шляхам бясплатнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту, а таксама шляхам выканання дадатковых (платных) паслуг.
4. Уся інфармацыя аб карыстальніку і інтэрнэт-рэсурсах, якія ён наведвае, захоўваецца ў спецыяльным файлавым сховішчы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт” ад 01.02.2010 г. № 60.
5. Рэжым работы інтэрнэт-цэнтра адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Глава 2.
АБСЛУГОЎВАННЕ ЭЛЕКТРОННЫМІ РЭСУРСАМІ ІНТЭРНЭТУ
6. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту ажыццяўляецца з вызначаных аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў.
7. Раздрукоўка і капіраванне інфармацыі на любыя віды носьбітаў з’яўляюцца платнай паслугай і выконваюцца дзяжурным кансультантам па запыце карыстальніка.
8. Платныя паслугі выконваюцца пасля іх аплаты карыстальнікам у пунктах прыёму аплаты за паслугі і прад’яўленні касавага чэка.
9. Выкананне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
10. Дзяжурны кансультант не займаецца абучэннем карыстальнікаў рабоце на камп’ютары і рабоце з камп’ютарнымі праграмамі.
Глава 3.
КАРЫСТАЛЬНІКІ МАЮЦЬ ПРАВА:
11. Атрымліваць кансультацыі ў дзяжурнага кансультанта па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту.
13. Карыстацца электроннымі рэсурсамі Інтэрнэту, у тым ліку камерцыйнымі базамі даных, асабістай электроннай паштовай скрынкай.
13. Працаваць з інфармацыяй з асабістага электроннага носьбіта (дыскеты, флэш-карты, СD-Rom) пры ўмове праверкі дзяжурным кансультантам носьбіта на вірус без права інсталяцыі праграмнага прадукту.
14. Працаваць з тэкставымі рэдактарамі Блакнот, WordPad, Word, Оpen Office для капіравання, рэдагавання і захавання інфармацыі, атрыманай у сетцы Інтэрнэт.
15. Захоўваць на працягу дня неабходныя тэкставыя файлы ў папцы Партфель, якая знаходзіцца на рабочым стале камп’ютара (дыск Н:).
16. Раздрукоўваць і капіраваць інфармацыю, атрыманую з сеткі Інтэрнэт, на электронны носьбіт пры дапамозе дзяжурнага кансультанта.
Глава 4.
КАРЫСТАЛЬНІКІ АБАВЯЗАНЫ:
17. Перад пачаткам работы прад'явіць білет чытача дзяжурнаму кансультанту для фіксіравання пачатку работы ў сетцы Інтэрнэт.
18. Для выканання запыту на капіраванне інфармацыі з папкі Партфель паведаміць дзяжурнаму кансультанту нумар аўтаматызаванага рабочага месца і імя створанага файла. Для капіравання электроннай інфармацыі рэкамендуецца мець чысты электронны носьбіт. Экспарт інфармацыі ажыццяўляецца толькі пасля праверкі носьбіта на наяўнасць шкодных праграм. На носьбіты, якія немагчыма ачысціць ад шкодных праграм, капіраванне электроннай інфармацыі не ажыццяўляецца.
19. Ажыццяўляць аплату выкананых паслуг згодна з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” фізічным асобам.
20. Беражліва ставіцца да абсталявання і праграмнага забеспячэння.
21. Выконваць дадзены Парадак.
Глава 5.
КАРЫСТАЛЬНІКАМ ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
22. Выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы, пераўстанаўліваць праграмныя сродкі.
23. Падключаць да персанальных камп’ютараў інтэрнэт-цэнтра перыферыйныя устройствы, устанаўліваць якія-небудзь праграмы, самастойна без дазволу дзяжурнага кансультанта знішчаць інфармацыю з папкі Партфель.
24. Выкарыстоўваць рэсурсы інтэрнэт-цэнтра ў мэтах, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
25. Размяшчаць у сетцы Інтэрнэт літаратурныя, навуковыя, музычныя, фатаграфічныя, аўдыявізуальныя творы, творы выяўленчага мастацтва, іншыя аб’екты аўтарскага права і сумежных праў, якія карыстаюцца прававой абаронай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, без дазволу іх праваўладальнікаў (калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі) і пры ўмове прытрымлівання іншых патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.
26. Размяшчаць і распаўсюджваць у сетцы Інтэрнэт інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, пазычаныя з інфармацыйнага рэсурсу інфармацыйнага агенцтва або сродку масавай інфармацыі, які распаўсюджваецца праз сетку Інтэрнэт, без выкарыстання адрасавання (гіперспасылкі) на першакрыніцу інфармацыі і (або) сродак масавай інфармацыі, які раней распаўсюдзіў гэтыя інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, калі ўладальнікам такіх паведамленняў і (або) матэрыялаў не ўстаноўлены іншыя ўмовы іх распаўсюджання.
27. Наведваць сайты, якія змяшчаюць парнаграфічную і эратычную інфармацыю.
28. Выкарыстоўваць доступ у Інтэрнэт для ажыццяўлення і падтрымкі дзейнасці палітычных партый, груп і кампаній, для аказання непасрэднага ці ўскоснага ўплыву на дзяржаўны норматворчы працэс.
29. Распаўсюджваць інфармацыю, якая зневажае гонар і годнасць грамадзян.
30. Ажыццяўляць несанкцыянаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў.
31. Карыстацца ў інтэрнэт-цэнтры сродкамі мабільнай сувязі.
32. Прымаць ежу і распіваць напоі ў інтэрнэт-цэнтры.
33. Парушаць нормы грамадскіх паводзін, зневажаць дзяжурнага кансультанта пры выкананні ім службовых абавязкаў, парушаць цішыню.
34. Псаваць абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.
35. Парушэнне дадзенага Парадку цягне за сабой пазбаўленне права карыстання Бібліятэкай.
36. Пытанні абслугоўвання карыстальнікаў, якія не ўрэгуляваны гэтым Парадкам, вырашаюцца індывідуальна шляхам звароту карыстальніка да загадчыка аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі і першага намесніка дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.