08.02.2025
Гадзіна за гадзінай, дзень за днём, тыдзень за тыднем, год за годам… Час няўмольна ідзе наперад, і як бы мы не хацелі крыху затрымаць яго, хуткаплынны бег жыцця спыніць ці запаволіць немагчыма. Адным з увасабленняў часу, яго своеасаблівай эмблемай ці знакам з’яўляецца гадзіннік. Сёлета ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) падрыхтавана незвычайная выстаўка “«Ещё идут старинные часы…»: гадзіннікі як творы мастацтва”.