Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
20 лютага ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Дзень восьмы”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Саюз майстроў-міратворцаў «Святло»".
Твор мастацтва – гэта не толькі вынік суб'ектыўнага праламлення рэальнасці ў свядомасці мастака, але і яго непасрэдны ўклад у стварэнне калектыўнай мадэлі свету.
Адлюстроўваючы ў творчасці ідэі гармоніі, прыгажосці, прафесіяналізму, мастакі Саюза майстроў-міратворцаў транслююць у навакольную прастору жыццесцвярджальны светапогляд, дамагаючыся эфекту сінэргіі ў стварэнні духоўных структур культуры.
У выставачным праекце прадстаўлены майстры сучаснага беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама мастакі з Расіі і Казахстана.
У мэтах заахвочвання творчай дзейнасці і садзейнічання сацыялізацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў экспазіцыі будуць прадстаўлены дзіцячыя работы, адабраныя ў працэсе майстар-класаў, якія праводзяцца ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў (г. Мінск).
Вернісаж пачнецца а 16.00 гадзіне ў галерэі "Лабірынт" (3-ці паверх).
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 37, 293 28 23.
Чытайце таксама пра адкрыццё міжнароднай выстаўкі “Дзень восьмы”.