ГалоўнаяМерапрыемствыЗа мастацтвам – на “Усход”
Дыяпазон творчасці
Спорт, прыгажосць і здароўе

За мастацтвам – на “Усход”

За мастацтвам – на “Усход”
Іншыя мерапрыемствы
4 мая 2018–11 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10:00–20:00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

4 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2018”.

Выстаўка расчыніць дзверы ў межах міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва “Арт-Мінск”, што сёлета ўпершыню праходзіць у Мінску і стартаваў 27 красавіка ў Палацы мастацтваў.

У галерэі “Ракурс” разгорнецца як ніколі насычаная экспазіцыя, якая прапануе ўвазе гледачоў работы вядомых майстроў Мінска і іншых гарадоў Беларусі: жывапісца Мікалая Бушчыка, майстра рэалістычнага пейзажа Уладзіміра Масленікава, майстроў нацюрморта Марыі Ісаёнак і камернага сельскага пейзажа Сямёна Дамарада. Тут жа – тонкая і стрыманая ў сваіх жывапісных імпрэсіях Ілона Касабука, яркі і эфектны Уладзімір Ганчарук, дэкаратыўная Вікторыя Ільіна і многія іншыя.

Скульптуру прадставяць імпрэсіяністычныя работы з дрэва Уладзіміра Панцялеева і Аляксея Сарокіна і тэхнічная бронза ад Паўла Лука. Традыцыі і навацыі беларускай графічнай школы прадэманструюць такія мастакі, як Юрый Хілько, Кацярына Бяляўская, Марына Жвірбля, акварэлісты Сяргей Пісарэнка і Любоў Абрамава.

Тэкстыльнымі кампазіцыямі Людмілы Дамненковай і Вікторыі Аждзер, габеленамі Галіны Крываблоцкай і Таццяны Макляцовай, а таксама работамі з металу вядомага майстра Пятра Кузьміча будзе прадстаўлена беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Не абыйдзецца і без фота, якое цяпер дынамічна развіваецца. Да прагляду – фотапраекты Сяргея Кажамякіна і Вадзіма Качана.

Запрашаем завітаць у Нацыянальную бібліятэку і далучыцца да фестывалю мастацтва да 20 мая 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Падчас работы выстаўкі магчымы змены ў экспазіцыі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.


Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам