ГалоўнаяМерапрыемствыВясёлы клоўн
АБСЕ: 45 гадоў службы ў інтарэсах бяспекі і супрацоўніцтва
У песні я знайшоў сябе

Вясёлы клоўн

Вясёлы клоўн
Іншыя Мерапрыемствы
18 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

18 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Вясёлы клоўн”.

Усіх, хто бываў у цырку, заўсёды захапляе і здзіўляе выступ смешнага, вясёлага і адважнага клоўна. Гарэзлівы весялун асабліва мае вялікі поспех у маленькіх гледачоў.

А вось прыдумаць і намаляваць сонечнага клоўна можна з гафрыраванай паперы, кардона і абрэзкаў тканіны. Трэба ўсяго толькі праявіць фантазію і творчыя здольнасці.

Акунуцца ў дзіўны свет смеху і радасці дапамогуць гульні, загадкі і вясёлая музыка.


Час правядзення: 14.30–16.00.

Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам