ГалоўнаяМерапрыемствыСерыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”
Выстава кніг па генеалогіі
Шрыфт як паведамленне, успаміны, інфармацыя і твор мастацтва

Серыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”

Серыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”
Іншыя мерапрыемствы
16 – 25 лістапада
Дата правядзення
14:00–15:00
Час правядзення

З 16 па 25 лістапада інфармацыйны цэнтр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіць серыю вебінараў на тэму “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”.

Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі бібліятэк, падключаных да Рэгіянальных зводных электронных каталогаў. У рэжыме анлайн вядучыя спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі раскажуць аб магчымасцях прадастаўлення краязнаўчых рэсурсаў у Рэгіянальных зводных электронных каталогах і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Расклад вебінараў:

  • 16 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці
  • 17 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці
  • 18 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Гомельскай вобласці
  • 23 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці
  • 24 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Магілёўскай вобласці
  • 25 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Гродзенскай вобласці

Працягласць вебінара – 60 хвілін.

Асаблівасці арганізацыі і правядзення вебінараў

Вебінары будуць праводзіцца ў фармаце відэаканферэнцый у сэрвісе Skype. Для ўдзелу ў вебінары неабходна даслаць даныя акаўнта і адрас электроннай пошты. Падключыцца да вебінару можна з любой прылады (персанальны камп’ютар, ноўтбук, планшэт, смартфон). Перад пачаткам вебінара неабходна зайсці ў канферэнцыю ў 13.30, каб праверыць падключэнне.

Каардынатары:
Рысева Жанна Севасцьянаўна,
загадчыца аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій
інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэлефон: (8 017) 293 29 31.
E-mail: ryseva@nlb.by

Градоўкіна Ірына Уладзіміраўна,
загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі
інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэлефон: (8 017) 293 27 73.
E-mail: email.name@company

Мерапрыемствы

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам