ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Грыбная палянка”
Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”
МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра

Запрашаем на творчыя заняткі “Грыбная палянка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Грыбная палянка”
Іншыя мерапрыемствы
6 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

6 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Грыбная палянка”, на якіх дзеці зробяць кампазіцыю ў тэхніцы абрыўной аплікацыі.

Для стварэння маляўнічай летняй карцінкі дзеці навучацца акуратна абрываць і прыклейваць маленькія кавалачкі каляровай паперы на загадзя прамаляваныя на блакітным кардоне контуры грыбоў і сонейка. Кампазіцыю дапоўніць папяровая зялёная траўка розных адценняў.

Дзеці паслухаюць вершы і адгадаюць загадкі аб грыбах.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам