ГалоўнаяМерапрыемствыФотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”
Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне
Запрашаем на творчыя заняткі “Грыбная палянка”

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”
Іншыя мерапрыемствы
9 жніўня – 27 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 9 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструецца перасоўная фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Выстава ўключае інфармацыйны банер з апісаннем дзейнасці саюза і экспазіцыю з 30 унікальных фатаграфій, якія распавядаюць аб гісторыі станаўлення і развіцця ЕАЭС. На ілюстрацыях – сустрэчы, візіты кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і афіцыйных асоб краін Саюза, пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага міжурадавага савета, Савета ЕЭК і Калегіі ЕЭК, а таксама іншыя працоўныя моманты дзейнасці ЕЭК за мінулае дзесяцігоддзе.

Фотавыстава экспанавалася ў профільных міністэрствах і ведамствах, пазней будзе прадстаўлена ў нацыянальных бібліятэках краін еўразійскай “пяцёркі”.

Арганізатары – Еўразійская эканамічная камісія і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


Наведаць выставу можна да 27 верасня 2022 года.
Дата завяршэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны: (8 017) 293 28 81 (для СМІ), 368 37 37 (для даведак).

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам