22.04.2025
16 красавіка да рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі далучылася Зэльвенская раённая бібліятэка.
22.04.2025
16 красавіка да рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі далучылася Зэльвенская раённая бібліятэка.
22.04.2025
Юбілейная кніжная выстаўка “Што сэрца праспявала“, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, празаіка, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Пятруся Броўкі (1905–1980), праходзіць з 22 красавіка па 13 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).
22.04.2025
Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
22.04.2025
Паважаныя калегі! Да канца чэрвеня 2025 года ідзе прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе маладых чытальнікаў і паэтаў “Радкі пра вайну...”, прымеркаваным да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.