ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Умная и знаменитая собачка Соня”
Рэканструкцыя грамадства: на шляху да зялёнай будучыні
Песняры зямлі беларускай

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Умная и знаменитая собачка Соня”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Умная и знаменитая собачка Соня”
Іншыя мерапрыемствы
5 лістапада
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

5 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Андрэя Усачова “Умная и знаменитая собачка Соня”.

Дзеці паслухаюць апавяданні пра самае цікаўнае шчаня па імені Соня. Разам з галоўнай гераіняй кнігі яны знойдуць адказы на пытанні “Адкуль бяруцца грошы?”, “Дзе ўключаецца неба?” і інш. І даведаюцца, як Соня знялася ў рэкламе і стала знакамітай.

Пасля чытання кнігі юныя ўдзельнікі пагуляюць у гульню “Працягні фразу сабачкі Соні” і намалююць гэту дапытлівую сабачку.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатна.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам