ГалоўнаяМерапрыемствыПесняры зямлі беларускай
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Умная и знаменитая собачка Соня”
Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса

Песняры зямлі беларускай

Песняры зямлі беларускай
Іншыя мерапрыемствы
23 чэрвеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выстаўкі “Песняры зямлі беларускай”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Творчая спадчына мастакоў слова прадстаўлена выданнямі, арыгіналамі ілюстрацый да твораў пісьменнікаў, асабістымі рэчамі і дакументамі паэтаў. Для стварэння экспазіцыі задзейнічаны фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У экспазіцыі – прыжыццёвыя выданні Купалы і Коласа, найцікавейшыя з якіх – першая ў Беларусі персанальная энцыклапедыя “Слоўнік мовы Янкі Купалы”, “Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа”, выданні з аўтографамі і выдатна аформленымі вокладкамі.

Постаці пісьменнікаў прадстаўлены не толькі праз прызму вершаваных бестселераў савецкага часу, але і праз ілюстрацыі да твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча. Асаблівую атмасферу выстаўцы надаюць рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, іх асабістыя рэчы, пасведчанні аб прысуджэнні ўзнагарод і іншыя цікавыя экспанаты.

Унёсак пісьменнікаў у фарміраванне літаратурнай мовы, развіццё мастацкай літаратуры, нацыянальнай культуры – каласальны. У цэнтры ўвагі аўтараў – Радзіма. Кожны сюжэт і вобраз гучыць аб ёй і для яе. Майстры роднай мовы, гонар нацыі, Янка Купала і Якуб Колас, як сапраўдныя песняры-прарокі, песняры зямлі беларускай, здолелі кожны па-свойму распавесці свету пра Беларусь, характар і творчы сусвет беларусаў, надзвычайную сілу і моц беларускага слова.

У межах выставы музей кнігі запрашае да знаёмства з часткай уласнага кнігазбору паэта, перададзенай бібліятэцы ў 1920-я гг.

Выстаўка будзе працаваць да 31 снежня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам