ГалоўнаяМерапрыемствыЖамчужыны беларускай прыроды
Люблю наш край – старонку гэту…
Цыкл канцэртаў-лекцый “Прагулкі скрозь стагоддзі”

Жамчужыны беларускай прыроды

Жамчужыны беларускай прыроды
Іншыя мерапрыемствы
10 студзеня – 11 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 10 студзеня ў бібліятэцы арганізавана выстава “Жамчужыны беларускай прыроды”, прымеркаваная  да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

Штогод 11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Гэта свята актуалізуе праблему ахоўных прыродных тэрыторый, што дае магчымасць зберагчы ад гібелі частку дзікай прыроды і жывёльнага свету.

Міжнароднай формай ахоўных тэрыторый з’яўляюцца біясферныя запаведнікі. У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 г. для захавання баброў. Сёння ён уваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА. У нашай краіне існуюць 4 нацыянальныя паркі, 2 запаведнікі і 527 заказнікаў рэспубліканскага і мясцовага значэння.

Нацыянальны парк “Белавежская пушча” – адна з найстаражытнейшых славутасцей Рэспублікі Беларусь і адзін з самых тытулаваных паркаў не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. У 1992 г. ён быў уключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Экспазіцыя складаецца з 9 тэматычных раздзелаў: “Прыродныя тэрыторыі Беларусі пад аховай”; “Нацыянальныя паркі Беларусі. Белавежская пушча”, “Нацыянальныя паркі Беларусі. Браслаўскія азёры”, “Нацыянальныя паркі Беларусі. Нарачанскі”, “Нацыянальныя паркі Беларусі. Прыпяцкі”, “Па запаведных месцах. Бярэзінскі біясферны запаведнік”, “Па запаведных месцах. Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік”, “Заказнікі Беларусі”, “Запрашаем у Беларусь”.

На выставе прадстаўлены сапраўдны рарытэт – трэці том выдання “Живописная Россия”, які выйшаў у 1882 г. Ён складаецца з дзвюх частак, адна з якіх мае назву “Белорусское Полесье”. Тут змешчаны артыкулы, якія былі напісаны спецыяльна для гэтага выдання гісторыкам і этнографам А. Кіркорам на падставе матэрыялаў, сабраных ім у экспедыцыях 1840–1850-х гг. У нарысе “Природа Белоруссіи” распавядаецца пра ўзгоркі і ўзвышшы, Нёманскі, Дняпроўскі і Заходне-Дзвінскі басейны, азёры, балоты, таксама пра звяроў і птушак. Нарыс ілюстраваны малюнкамі У. Дмахоўскага і М. Каразіна.

Да ліку ўнікальных экспанатаў на выставе варта аднесці выданне “Беловежская пуща” (1894), якое мае арыгінальны падзагаловак “Наброски пером и фотографией”. Яно ўключае артыкул пра Белавежскую пушчу і 40 фотаздымкаў Я. Вішнякова з маляўнічымі відамі самага старажытнага запаведніка Еўропы. У гэтым шэрагу – выданне “Белавежская Пуща: её исторический очерк, современное охотничье хозяйство и Высочайшие охоты в Пуще” (1903), багата ілюстраванае мастакамі М. Зічы, К. Крыжыцкім, В. Навозавым, таксама фотаздымкамі А. Далматава, Г. Карцава і інш. Галоўная ўвага аўтарам звернута на апісанне буйнейшага прадстаўніка белавежскай фаўны – зубра і яго жыццё ў пушчы.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены манаграфія “Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць”, якая была падрыхтавана Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006–2010 гг.; энцыклапедыя “Прырода Беларусі” ў трох тамах; навукова-папулярныя выданні; фотаальбомы з работамі вядомых беларускіх фотамастакоў С. Плыткевіча, А. Дрыбаса, А. Кляшчука, І. Бышнёва; даведнікі ў ілюстрацыях; турыстычныя буклеты.

Выстава адрасавана студэнтам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў.


Экспазіцыя працуе ў кальцавой галерэі 3-га паверха да 11 чэрвеня 2023 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам