ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Моя Беларусь. Атлас для детей”
У свеце дабрыні
Паэт, які скарыў планету Зямля

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Моя Беларусь. Атлас для детей”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Моя Беларусь. Атлас для детей”
Іншыя мерапрыемствы
9 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Моя Беларусь. Атлас для детей”.

Пазнавальны і маляўніча ілюстраваны атлас для дзяцей з займальнай перадачай фактаў пра Беларусь, несумненна, выкліча цікавасць у юных удзельнікаў мерапрыемства.

На старонках кнігі хлопчыкі і дзяўчаткі пазнаёмяцца з дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны, даведаюцца аб тым, што кожны горад мае свой уласны герб, атрымаюць уяўленне аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету Беларусі.

Удзел у гульні “Збяры флаг” і “Перакладчык” дапаможа дзецям замацаваць атрыманыя веды.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам