07.03.2025
Сёння, напярэдадні 8 сакавіка, наш матэрыял прысвечаны Веры Харужай – удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адной з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, выбітнай журналістцы, рэдактару, публіцысту, якая прысвяціла жыццё беззаветнаму служэнню Радзіме і свайму народу. Імя Веры Захараўны Харужай назаўжды застанецца сярод слаўных імёнаў Айчыны. Усё яе жыццё – подзвіг, прыклад сапраўднай мужнасці і годнасці.