ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Івашкевіч Вячаслаў Вітальевіч

Івашкевіч Вячаслаў Вітальевіч

7 Вячеслав Витальевич Ивашкевич.jpgВячаслаў Вітальевіч Івашкевіч (пазней Вацлаў-Тэадор Івашкевіч-Рудашанскі) (1871–1922), генерал-маёр Рускай імператарскай арміі, пазней – дывізійны генерал Войска Польскага.

Ураджэнец Омска, з сям'і беларускага шляхціча, удзельніка паўстання 1863 г., высланага з Віцебскай губерніі.

Скончыў Сібірскі кадэцкі корпус (1890), Паўлаўскае ваеннае вучылішча (1892). Паступова рос у чынах: паручнік (1895), штабс-капітан (1900), капітан (1905), падпалкоўнік (1904), генерал-маёр (1915), генерал-падпаручнік (1918).

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Камандзір 54-га Сібірскага стралковага палка (1914), камандзір брыгады 3-й Сібірскай стралковай дывізіі (1915–1917). Камандаваў Фінляндскай памежнай зводнай дывізіяй (1917), камандуючы 3-й польскай стралковай дывізіяй 1-га Польскага корпуса, які фарміраваўся ў г. Ельні Смаленскай губерні (1917).

Баявы вопыт Вячаслава Івашкевіча быў высока ацэнены ў Войску Польскім (там генерал прыняў імя Вацлаў-Тэадор Івашкевіч-Рудашанскі). У чыне генерала-падпаручніка камандаваў сфарміраванай пад яго кіраўніцтвам Літоўска-беларускай дывізіяй (1918–1919).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені з мячамі (1916).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты