Макржэцкі Адам-Вікенцій-Феліцыян Аляксандравіч
Адам-Вікенцій-Феліцыян Аляксандравіч Макржэцкі (1856–1921), генерал. Ураджэнец маёнтка Дзітрукі ў ваколіцах Ліды.
Скончыў Пскоўскую ваенную прагімназію, Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Паступова рос у чынах: прапаршчык (1874), падпаручнік (1875), паручнік (1877), штабс-капітан (1885), капітан (1889), падпалкоўнік (1895), палкоўнік (1909), генерал-маёр (1914), генерал-паручнік (1920).
На пачатак Першай сусветнай вайны – камандуючы 40-м пяхотным Калыванскім палком (1915), пазней знаходзіўся ў рэзерве чыноў пры штабе Мінскай ваеннай акругі. Начальнік 91-й брыгады Дзяржаўнага апалчэння (1915), камандзір брыгады 2-й стралковай дывізіі 1-га Польскага корпуса ў Беларусі (1917).
З лістапада 1918 г. – у Войску Польскім. Камандаваў 2-й групай самаабароны ў Вільні (1918), быў камендантам горада (1918–1919).
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені (1915).