ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПершая сусветная вайна ў літаратурыПершая cусветная вайна ў беларускай літаратурыАлесь Гарун
Алесь Гарун

Алесь Гарун

Паэтычная спадчына Алеся Гаруна ўключае зборнік “Матчын дар”, напісаны да пачатку Першай сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь.

Алесь Гарун паказаў бесчалавечны, антыгуманны характар Першай сусветнай вайны адразу ж пасля яе пачатку, калі яна яшчэ не паспела спустошыць беларускую зямлю агнём і мячом, заліць крывёю:

Сорам і ганьба для свету вайна,
Як ні мяркуй, ні круці.
З боскіх законаў смяецца яна...

(“Праводзіны”)

Так было сказана ў жніўні 1914 г., а ў самім творы быццам прадугледжваецца магчымасць братання салдат варожых армій, бачыцца агульнасць іх чалавечага і салдацкага лёсу. У наказе навабранцу берагчы сумленне ў любых умовах, бачыць у асобе варожага салдата перш за ўсё чалавека, які таксама ідзе ваяваць не па сваёй волі, выяўляецца гуманістычнае светабачанне аўтара, яго непаўторная здольнасць увасобіць у мастацкім слове найбольш каштоўныя прынцыпы народнай маралі – тыя прынцыпы, якія аказваюцца непадуладнымі афіцыйнай дзяржаўнай шавіністычнай ідэалогіі. Разам з тым няма ў паэта апраўдання для баязлівасці: “Смелага сэрца не колюць штыкі, кулі яго не праб’юць”.

Многія творы Алеся Гаруна закранаюць грамадска-палітычнае жыццё, прысвечаны надзённым падзеям тых часоў. У вершах "Праводзіны", "На варце", "У чужыне", "Чалавечая кроў" паэт адгукнуўся на пачатак Першай сусветнай вайны. Сцвярджаючы, што ў час войнаў пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя людзі, аўтар выкрывае і асуджае ганебную сутнасць войнаў, паказвае іх бесчалавечны і трагічны характар.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты