ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЧытаем Купалу і Коласа разамПершыя творыПершыя творы Янкі КупалыВерш "Мая доля"
Верш

Верш "Мая доля"

Адзін з першых вершаў, напісаных на роднай мове, называўся “Мая доля” (PDF) (ён якраз адзіны і захаваўся з усяго напісанага ў гэты час). Датуецца 15 ліпеня 1904 г. Купала не ўключыў яго ў свой паэтычны зборнік “Жалейка”, аднак верш цікавы як адпраўны пункт працяглай ідэйна-эстэтычнай эвалюцыі паэта:

Мая доля, дык вось доля,
Каб ты лопнула была!
Каб у чыстае дзе поле
Ад мяне ты ўцякла!..

Ужо гэты першы верш сведчыў, што драматызм быцця, яго пагрозлівая неўладкаванасць, адчуванне грані, да якой дайшла рэчаіснасць таго часу, з самага пачатку ўваходзяць у плоць і кроў купалаўскай паэзіі. Відавочны народны характар верша. Праз голас з народнага хору ён праўдзіва перадае псіхалагічна-эмацыянальнае самаадчуванне чалавека з народа, яго духоўную прыгнечанасць і зададзеную жыццёвую наканаванасць, своеасаблівы фаталізм. Па сутнасці, паэт паказаў залежнасць асобы ад асяроддзя, характару ад абставін і поўную немагчымасць якога-небудзь выбару. Абставіны жыцця такія, што цалкам падаўляюць усялякую спробу асабістай ініцыятывы.

Узнікла пытанне: ці магчымы для чалавека іншыя сацыяльныя і псіхалагічныя нормы і тыпы паводзін, як толькі заставацца рабом сваёй долі? Гэтае пытанне знаходзіцца ў цэнтры ўсяго пачатковага этапу творчасці Янкі Купалы. Матыў пошукаў чалавекам самога сябе, сваёй сапраўднай долі праходзіць пра ўсе першыя кнігі паэта…

pdf.pngВерш "Мая доля"

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты