Зборнік "Жалейка"
У 1908 г. у Пецярбургу выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы “Жалейка” (PDF). У зборніку, што выйшаў тыражом 4 300 экзэмпляраў, змешчана 96 твораў, сярод якіх – лірычныя вершы і паэма "Адплата кахання", напісаныя ў 1905–1907 гг. “Жалейка” – цэласная кніга лірыкі, найперш дум і перажыванняў, якія выказаны ад імя селяніна і самога паэта як сялянскага песняра. Імкнучыся сцвердзіць сябе паэтам народных мас, выразнікам іх дум і пачуццяў, Купала змясціў у зборнік шэраг вершаў, у якіх нібы даваў тлумачэнне, хто такі паэт Янка Купала, якія ў яго думы, перажыванні, песні, каму ён іх нясе, ахвяруе (“Я не паэта”, “Каму вас, песні?”, “З маіх песень”, “Да песень”, “Да сваіх думак”, “Думкі”, “Я не сокал…”). У кастрычніку 1908 г. Санкт-Пецярбургскі камітэт па справах друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў вырашае канфіскаваць зборнік, як антыдзяржаўны, і прыцягнуць аўтара і выдавецтва да адказнасці. Цаною немалых клопатаў арышт з кнігі быў зняты, аднак у 1909 г. тыраж кнігі паўторна канфіскаваны па загадзе віленскага генерал-губернатара. Матыў бязрадаснага жыцця, матыў гаротнага лёсу мужыка, які адзін толькі “пан у старонцы”, але не адчувае сябе тут гаспадаром, – вядучыя матывы ў “Жалейцы”. Вершы такога плану часта напісаны ад імя мужыка. Купала адчыняе для мужыка браму высокай паэзіі, яго перасохлымі, абветранымі вуснамі ён скардзіцца ўсяму свету на тое, што працаўнік – араты і сейбіт – вымушаны пакорна глядзець, як яго мазольная праца ператвараецца ў раскошу паноў, пакідаючы яму галечу і пакутныя дні да магілы. У гэтым зборніку ўпершыню апублікаваны знакаміты верш "А хто там ідзе?", які заняў асаблівае месца ў творчасці Янкі Купалы. У вершы створаны абагульнена-рамантычны вобраз беларускага народа. Гэты твор зрабіў значны ўплыў на беларускую літаратуру і культуру ў цэлым. Пагарджаныя, абяздоленыя, “сляпыя і глухія” беларусы ўзняліся на барацьбу. Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі, хочуць “людзьмі звацца”. Словы “людзьмі звацца” сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю. Верш гэты М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову. Сёння выдатны твор Я. Купалы перакладзены на 82 мовы свету. У вершы “З песень беларускага мужыка” герой, усведамляючы сваю моц як творцы матэрыяльных каштоўнасцей, не можа зразумець, чаму яму не належыць тое, што ён вырабляе:
Я – багач, я – магнат! –
…Эй, дуж я да ўсяго – Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мовы вядзецца гаворка ў вершы “Ворагам Беларушчыны”. Гэта адзін з найярчэйшых ранніх узораў публіцыстычна-пафаснай патрыятычнай лірыкі Янкі Купалы, народнай веры ў будучыню, аптымізму. Верш гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць духу беларускага народа і яго шчаслівы лёс напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: “Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць!” Вершы зборніка “Жалейка” прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі:
Бацькам голад мне быў, Нягледзячы на сумныя, журботныя матывы першага купалаўскага зборніка, ёсць у ім і жыццесцвярджальныя вершы, скіраваныя ў светлыя далягляды будучыні. Надзеямі на лепшае жыццё прасякнуты верш “Чаго нам трэба”:
Працай ўсё зможам, новы быт зложым, |