Навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па грамадска-гуманітарных, прыродазнаўчых навуках і медыцыне ў аддаленым доступе для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі адкрыты ў электронна-бібліятэчнай сістэме “Znanium”.
Дыстанцыйны доступ да поўных тэкстаў электронных выданняў магчымы пасля рэгістрацыі на электроннай платформе “Znanium”. Зрабіць гэта, не выходзячы з дому, вам дапаможа пакрокавая інструкцыя.
Інфармацыя пра ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, а таксама пра рэсурсы адкрытага доступу і рэсурсы, якiя ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў”.
Жадаем плённай вучобы!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.