ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Вядомаму этнографу і фалькларысту – 200 гадоў
Лісты і дакументы з архіўнай спадчыны – на навуковым форуме ў Маскве

Сучасныя рашэнні для аддаленага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў

Сучасныя рашэнні для аддаленага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў
Іншыя навіны

10 лістапада ў рамках серыі мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прайшла прэзентацыя новых спецыялізаваных сістэм RemoteXs і MyLoft.

Забеспячэнне якаснага аддаленага доступу чытачоў да электронных рэсурсаў арганізацыі – як падпісных, так і ўласнай генерацыі – адна з актуальных задач для сучасных бібліятэк.

RemoteXs і MyLoft – сістэмы аўтэнтыфікацыі аддаленых карыстальнікаў электронных рэсурсаў, якія забяспечваюць кругласутачны доступ да платформ па адзіным лагіне і паролі.

RemoteXs_MyLoft-1.jpg

Увазе ўдзельнікаў семінара быў прадстаўлены агляд магчымасцей сістэм RemoteXs і MyLoft для арганізацыі эфектыўнай дзейнасці бібліятэк. Мерапрыемства адкрыў намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Віктар Пшыбытка. У якасці спікера выступіў Андрэй Сакалоў, дырэктар па развіцці ТАА “Неопоиск”. Ён распавёў пра спецыфіку дадзеных сістэм: асаблівасці адміністравання, фарміраванне шматаспектнага модуля статыстыкі, наяўнасць мабільнай праграмы, стварэнне груп і катэгорый карыстальнікаў.

Віртуальная чытальная зала працягне цыкл мерапрыемстваў па знаёмстве з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі айчынных і сусветных вытворцаў.

Чакаем вас у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам