ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
14 красавіка 1945 года. 25 дзён да Перамогі
Выратавальны запіс. З жыцця ўладальнікаў кніг XVII стагоддзя

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадастаўляе сваім чытачам шырокі спектр віртуальных сэрвісаў і анлайн-паслуг. Прапануем, не выходзячы з дому, скарыстацца рэсурсамі Віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый.

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый – тэматычны анлайн-рэсурс бібліятэкі, адрасаваны студэнтам, выкладчыкам, спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, а таксама ўсім, хто вывучае дзейнасць міжнародных арганізацый і пытанні знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Якія магчымасці віртуальны цэнтр прапануе сваім аддаленым карыстальнікам?

Рэкамендацыйныя спісы літаратуры, складзеныя прафесійнымі бібліёграфамі, дапамогуць даследчыкам скараціць час, неабходны для пошуку і адбору літаратуры.

У раздзеле “Актуальныя тэмы” змяшчаюцца спісы літаратуры аб новых падзеях у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, аб актуальных пытаннях дзейнасці міжнародных арганізацый.

Матэрыялы па гісторыі стварэння, структуры і дзейнасці міжнародных арганізацый прадстаўлены ў раздзеле “Міжнародныя арганізацыі: гісторыя і сучаснасць”.

Пытанням знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь прысвечаны раздзелы “Беларусь і міжнародныя арганізацыі” і “Беларусь і краіны свету”.

Бібліяграфічныя спісы ўключаюць дакументы міжнародных арганізацый, даведачную і вучэбную літаратуру, міжнародныя прававыя акты і заканадаўства Рэспублікі Беларусь, манаграфіі і артыкулы беларускіх і замежных аўтараў.

Спісы літаратуры дапоўнены гіперспасылкамі на поўныя тэксты.

Віртуальная выстаўка новых паступленняў дазволіць даведацца аб папаўненні падсобнага фонду залы дакументаў міжнародных арганізацый, нават калі ў вас няма магчымасці прыйсці ў бібліятэку. Спісы новых паступленняў размяшчаюцца на інтэрнэт-партале бібліятэкі 1–2 разы на месяц. Да кожнай кнігі даецца бібліяграфічнае апісанне, анатацыя і pdf-файл са зместам.

Наведвальнікам віртуальнага цэнтра прадастаўляецца анлайн-доступ да інфармацыйных рэсурсаў міжнародных арганізацый. У раздзеле “Інтэрнэт-навігатар” вы знойдзеце адрасы электронных бібліятэк міжнародных арганізацый, а таксама спасылкі на поўныя тэксты найбольш значных дакументаў міжнародных арганізацый (статутаў, канвенцый, дэкларацый, рэзалюцый, дакладаў, справаздач аб пасяджэннях, ключавых публікацый і інш.).

Для тых, хто імкнецца ўдасканальваць свае веды, прапануем інфармацыю пра магчымасці дыстанцыйнай адукацыі. У раздзеле “Анлайн-навучанне” публікуюцца агляды масавых адкрытых анлайн-курсаў (англ. Massive open online courses, MOOCs) па міжнародным праве, сусветнай палітыцы і эканоміцы, дзейнасці міжнародных арганізацый, распрацаваных вядучымі ўніверсітэтамі і кампаніямі свету.

vcio-2.jpgВіртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”, створаны ў 2019 годзе, знаёміць з найбольш значнымі вынікамі ўдзелу Беларусі ў дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

У спісы літаратуры, падрыхтаваныя для праекта, уключаны як комплексныя, абагульняючыя даследаванні, так і матэрыялы аб супрацоўніцтве ў асобных галінах (адукацыі, навуцы, культуры, інфармацыі), а таксама аб дапамозе ЮНЕСКА ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У віртуальным праекце таксама сабраны выданні беларускіх аўтараў, апублікаваныя пры падтрымцы ЮНЕСКА, публікацыі ЮНЕСКА пра Беларусь, дакументы, падрыхтаваныя Беларуссю для прадстаўлення ЮНЕСКА, зборнікі матэрыялаў канферэнцый, якія праходзілі ў Беларусі з удзелам гэтай арганізацыі.

З многімі з прапанаваных дакументаў можна азнаёміцца аддалена – па гіперспасылках на поўныя тэксты, апублікаваныя ў сетцы Інтэрнэт, або на pdf-файлы з адсканіраванымі зместамі кніг.

У паўнатэкставым відзе прадстаўлены прававыя дакументы і матэрыялы рубрыкі “Хроніка падзей”, якія публікаваліся ў часопісе “Веснік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь” у 1990–2009 гг.

Прапануюцца таксама матэрыялы пра тое, як з ЮНЕСКА ўзаемадзейнічаюць розныя арганізацыі і ўстановы Беларусі: Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі камітэт праграмы ЮНЕСКА “Чалавек і біясфера”, Камітэт па біяэтыцы Рэспублікі Беларусь, кафедры і клубы ЮНЕСКА і іншыя.

У раздзеле “Беларусь у Спісе памятных дат ЮНЕСКА” вы даведаецеся, юбілеі якіх дзеячаў навукі і культуры нашай краіны былі ўключаны гэтай міжнароднай арганізацыяй у лік падзей, якія маюць сусветнае або рэгіянальнае значэнне.

Віртуальныя сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі – гэта эканомія часу і сіл, якасная і аўтарытэтная інфармацыя ў сябе дома.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам