ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Памяць пра Уладзіміра Дубоўку не згасне
Што лiтаратурны музей Петруся Броўкi паказаў на вiртуальнай “Ночы музеяў”?

Запрашэнне ў антыўтопію

Запрашэнне ў антыўтопію
Іншыя навіны

Маргарыта Латышкевiч

Кажуць, утопіі – выдатная рэч, але выключна на паперы. Як любы міф, ілюзія, у рэальным свеце рэальных людзей яны не дужа жыццяздольныя. Таму натуральна нараджэнне жанру антыўтопіі – палемікі з міфам. Можна нават сказаць, што без утопіі жанр, які з ёю палемізуе, не нарадзіўся б (не было б з чым спрачацца).

Антыўтопія малюе небяспечныя наступствы грамадскага ладу, пабудаванага ў адпаведнасці з нейкім сацыяльным ідэалам. То бок утапічны ідэал тут гіпербалізаваны, даведзены да абсурду, а можа быць, проста да лагічнага свайго завяршэння?

Сёння мы прапануем шаноўным чытачам падборку з самых цікавых і знакавых антыўтопій сусветнай літаратуры.

А якая з іх бліжэйшая вам? 


Яўген Замяцін. “Мы”

 У ХХІV стагоддзі людзі могуць не задумвацца пра здабыванне ежы або пра жыллё – усё гэта ім забяспечвае тэхнакратычнае грамадства так званай Адзінай Дзяржавы. Але пры гэтым людзі згубілі сваю самасць, свае імёны, індывідуальнасць: кожны з іх мае толькі прызначаны яму нумар (адпаведна, і называюцца насельнікі дзяржавы “нумарамі”). У нечым гэта падобна да філасофіі пралеткультаўцаў, з якою аўтар актыўна палемізаваў: “…ужо няма мільёна галоваў, ёсць адна сусветная галава”.

За кожным з “нумароў” штохвілінна сочаць агенты Бюро Ахоўнікаў, грамадства празрыстае літаральна – за шклянымі сценамі не схаваешся, хіба што выкарыстоўваючы “права на ружовыя шторы” (рэгламентаваную фізічную блізкасць). Адзіная Дзяржава, паводле гісторыі мастацкага свету твора, утварылася пасля страшнай Двухсотгадовай Вайны, калі нешматлікія рэшткі чалавецтва адмежаваліся ад астатняга свету Зялёнаю Сцяной і прынялі план Дабрадзея. Галоўны герой (нумар Д-503) так апявае аснову свайго грамадства: “О, великая, божественно-ограничивающая мудрость стен, преград! Это, может быть, величайшее из всех изобретений. Человек перестал быть диким животным только тогда, когда он построил первую стену”.

Несвабоду нумароў і шчасце, атрыманае з рук Дабрадзея, які штогод перавыбіраецца насельніцтвам, Джордж Оруэл у адным са сваіх эсэ невыпадкова параўнаў з несвабодаю Адама і Евы ў Эдэме. Энтрапія, якой прагнуць рэвалюцыянеры з групоўкі “-1” – гэта імкненне вырвацца з зачараванага кола, з райскага саду, імкненне несці адказнасць за сваю свабоду, разбурыць сцяну рацыянальнасці (якую Замяцін падкрэслівае “матэматычнасцю” тэрміналогіі), паяднасць безыменных нумароў з душою – мяцежнай, неўпарадкаванай.

Чалавечай.

 Адшукаць кнігу дапаможа электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Уладзімір Набокаў. “Приглашение на казнь”

 У сваім рамане праз гісторыю Цынцыната Ц. пісьменнік малюе грамадства максімальнай празрыстасці, дзе любая спроба схаваць свае думкі, застацца сам-насам з сабою выклікае абурэнне і пратэст наваколля. Бо наваколле гэтае – прастора агульнага, калектыўнага. Дзеці, сужэнцы – усё тут становіцца агульным, прыватнае знікае як з’ява. Асабістыя межы, натуральныя і неабходныя для паўнавартаснай асобы, размываюцца і знікаюць, і нават цела героя яму як бы і не належыць, падпарадкаванае найперш ягоным катам.

Галоўны герой, праз якога транслююцца на чытача ідэі твора, “с ранних лет, чудом смекнув опасность, бдительно изощрялся в том, чтобы скрыть некоторую свою особость. Чужих лучей не пропуская, а потому, в состоянии покоя, производя диковинное впечатление одинокого тёмного препятствия в этом мире прозрачных друг для дружки душ, он научился всё-таки притворять сквозистым, для чего прибегал к сложной системе как бы оптических обманов…

Свет “празрыстых” для тых, хто выпадае з большасці, становіцца светам несвабоды. І стан, ў якім мы сустракаем галоўнага героя – стан вязня, – гэта непазбежнасць, у якую заганяецца статкам аўтсайдар. Непазбежнасць, актуальная як для фантасмагарычнага свету Цынцыната Ц., так і для рэальнага свету па-за мастацкай умоўнасцю.

Сфармуляваны Джорджам Оруэлам перакручаны лозунг Акіяніі “свабода – гэта рабства” рэалізаваны і ў набокаўскім тэксце. Перакручаная, вычварная логіка турэмшчыкаў стварае вакол галоўнага героя маскарад, дзе мяняюцца і блытаюцца ролі, дзе кат хоча быць лепшым сябрам вязня, а на ўласную страту атрымліваеш запрашэнне.

Як і ў творы Замяціна, у набокаўскім тэксце на першы план выходзіць матыў раздзеленасці духоўнага і фізічнага. Як фігуральна – бо вязень Цынцынат Ц. болей жыве сваімі марамі і снамі, – так і літаральна. Што ёсць страта, пакаранне смерцю, як не фінальнае (фатальнае) аддзяленне душы ад цела?

Смерць тут, аднак, з’яўляецца магчымасцю выйсці, вырвацца з-пад улады абмежаванасці, з-за сценаў несвабоды, перайсці на якасна новы ўзровень існавання. Таксама, як і ў “Мы”, – чалавечага, бо ўсё вакол галоўнага героя апынаецца штучным, папяровым.

А сапраўднае толькі чакае яго – наперадзе.

Адшукаць кнігу дапаможа электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Джордж Оруэл. “1984”

Свет, намаляваны Оруэлам у ягоным культавым рамане, таксама, як і свет аповесці Замяціна, пацярпеў ад вялікай разбуральнай вайны. Разбурэнне і галеча паўсюль, магутныя звышждзяржавы вядуць бойкі за ўладу на кантынентах, “змяняючы ворага раз на чатыры гады”. У Акіяніі, дзе разгортваюцца асноўныя падзеі, усталяваўся культ асобы Старэйшага Брата (англ. “BigBrother”). Грамадства Акіяніі размежавана сацыяльна (“мала што кажуць пролы”), моваю яму служыць абкарнаны наваяз. Мова – душа народа, і душа гэтага народа гэтаксама абкарнаная: крывавыя дакументальныя кадры з фронту, якія, быццам забаўляльныя фільмы, дэманструюцца ў кінатэатрах, выклікаюць толькі смех. Няма ўпэўненасці ў датах (герой вагаецца нават наконт даты свайго нараджэння), няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Уінстан Сміт, галоўны герой рамана, як і Д-503 у Замяціна, спрабуе запісваць падзеі свайго жыцця і пачуцці – каб не трымаць іх унутры. Аднак між замяцінскім і оруэлаўскім героямі ёсць карэннае адрозненне. Калі Д-503 ад пачатку не сумняецца ў законах грамадства, у якім жыве, і толькі ход падзей (і каханне) прымушаюць яго паступова аддаліцца ад укладзенай у галаву “праграмы”, то з Уінстанам Смітам мы сустракаемся ўжо тады, калі ён, вонкава падтрымліваючы ідэалогію партыі, сумняецца ва ўсім, што яго атачае. Іншымі словамі, герой Замяціна сваёй несвабоды і абмежаванасці першапачаткова не адчувае – і праз шэраг новых вопытаў “ачалавечваецца”, прыходзіць да ўсведамлення сценаў вакол сябе. Герой жа Оруэла адчувае сцены, узведзеныя вакол яго, адчувае пагрозу і напружанне, якое спрабуе заглушыць джынам.

Яшчэ адзін спосаб заглушыць пачуцці – трансліраваць іх на паперу. Гэта робяць героі антыўтопій Замяціна, Оруэла і Набокава. Быццам запісаць пачуцці – значыць захаваць іх, зберагчы, засланіць ад няўмольнай “празрыстасці” варожага грамадства і бяссонных вачэй выведнікаў.

Але, як і Д-503, Уінстана Сміта ламае сістэма. “Есть такое –твои собственные поступки, – от чего ты никогда не оправишься. В твоейгруди что-то убито – вытравлено, выжжено”. Што ж гэтае “что-то”? Чалавечнасць? Фантазія? Душа?

Або, паводле Оруэла, думка. Самастойная чалавечая думка, немагчымая пад штохвілінным наглядам як з’ява. “Но все хорошо, теперь все хорошо, борьба закончилась. Он одержал над собой победу. Он любил Старшего Брата”.

 Адшукаць кнігу дапаможа электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


 Таму давайце пакідаць унутры сябе, насуперак матэматычнай стройнасці, драбок прыроднай неўпарадкаванасці, душы. Давайце выходзіць за межы ўмоўнасцей і коснасці. Давайце карыстацца найвышэйшай свабодай, якая ёсць у чалавека і Чалавецтва, – свабодаю думкі.

У рубрыцы “Блог прафесійнага чытача” знойдзецца яшчэ болей чытацкіх рэкамендацый для вас, у тым ліку – і па сучасных беларускіх антыўтопіях.

Вось #такое_чытво.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам